У доме адпачынку Лагойскі з 16 па 18 жніўня адбыўся трэці штогадовы турзлёт сярод работнікаў Дзяржаўнага прадпрыемства “БелЭЗ”.
Тром наймацнейшым камандам трэба было прайсці 3 этапы: візітная картка, спартыўныя спаборніцтвы і конкурс самадзейнасці.
Гэта было цудоўна і незабыўна!
Усе каманды годна выступілі ва ўсіх этапах і атрымалі заслужаныя прызы і кубкі!
Дадзенае мерапрыемства стала чарговым пацвярджэннем згуртаванасці калектыву і ўменні працаваць адзінай камандай!