У Дзень Перамогі грамадска-актыўныя работнікі прадпрыемства сумесна з прафсаюзным лідэрам усклалі кветкі да манумента Перамогі, тым самым ушанаваўшы памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
Гэты знакавы дзень нагадвае аб гераічнай барацьбе савецкага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, аб памяці загінуўшых за Радзіму і аб перамозе над фашызмам. Мы шануем памяць тых, хто аддаў свае жыцці за нашу будучыню і дабрабыт.
Дзякуй героям Вялікай Перамогі! Няхай іх подзвіг заўсёды будзе для нас прыкладам мужнасці і самаахвярнасці.