Урачыста, хвалююча і ўражліва прайшоў дзень 22 сакавiка ў работнікаў прадпрыемства і нагод для гэтага было шмат
Адбылася Справаздачна-выбарная прафсаюзная канферэнцыя, на якой падвялі вынікі пяцігодкі і вызначылі задачы на будучыню.
Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Прафсаюза дзяржустаноў Уладзімір Філімонаў уручыў Падзякі прафактыву.
Генеральны дырэктар Алег Селядцоў павіншаваў работнікаў прадпрыемства з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Па выніках работы за 2023 год лепшыя работнікі прадпрыемства былі ўдастоены занясення на Дошку гонару, узнагароджаны Ганаровымі граматамі і падзякамі.
Акрамя таго, сёння былі падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшае структурнае падраздзяленне ў арганізацыі работы па ахове працы за 2023 год. Лепшым калектывам таксама былі ўручаны Граматы і каштоўныя падарункі.
Мы ганарымся тым, што колькасць работнікаў прадпрыемства, на якіх можна раўняцца, расце з году ў год!
Віншуем усіх з узнагародай, жадаем поспехаў, а таксама чакаем новых дасягненняў.