19 снежня 2023 года кіраўніцтвам дзяржаўнага прадпрыемства “БелЭЗ” праведзена выязная рабочая сустрэча з працоўным калектывам комплексаў адміністрацыйных будынкаў № 3 і № 5 у г. Мiнску.
У рамках рабочага мерапрыемства, якое праходзіла пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Алега Уладзіміравіча Селядцова, абмяркоўваліся найбольш актуальныя пытанні і закраналіся важнейшыя тэмы:
- аб санітарна-бытавым забеспячэнні работнікаў;
- аб навацыях выбарчага заканадаўства і электаральнай кампаніі 2024;
- аб ідэалагічнай рабоце, якая праводзіцца на прадпрыемстве;
- растлумачэнне пытанняў, звязаных са зменамі з 01.01.2024 у Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь;
- аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у калектыўны дагавор.
Пытанняў у работнікаў было нямала, але кожны з іх быў пачуты і не застаўся без асаблівай увагі.