Віншаванне генеральнага дырэктара прадпрыемства з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Гэтае свята дазваляе кожнаму з нас адчуць сваё дачыненне да лёсу сваёй Радзімы. Многія сучасныя дасягненні сталі магчымымі менавіта дзякуючы Асноўнаму Закону, які замацаваў фундаментальныя прынцыпы грамадскага і дзяржаўнага ладу, які ўвабраў у сябе ідэі народа.
Няўхільнае прытрымліванне палажэнняў Канстытуцыі служыць надзейнай гарантыяй парадку і працвітання кожнай сям’і, кожнага працоўнага калектыву, горада, дзяржавы.
Жадаю Вам моцнага здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны. Няхай наша родная краіна заўсёды жыве ў мiру і дабрабыце!
Генеральны дырэктар
Сялядцоў А.В.