Выбарчая кампанiя 2024 года ў новых прававых умовах
Выбарчая кампанія – знакавая веха ў развіцці любой краіны, выпрабаванне і праверка на трываласць яе палітычнай сістэмы. Галоўным крытэрыем гатоўнасці дзяржавы да правядзення сумленных і адкрытых выбараў з’яўляецца якасць і паўната прававога рэгулявання выбарчых працэдур і працэсаў.
Адзіны дзень галасавання ў Беларусі пройдзе 25 лютага 2024 года. Выбірацца будуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. 4 красавіка 2024 года пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі, потым – дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад суб’ектаў грамадзянскай супольнасці і мясцовых Саветаў дэпутатаў.