5 снежня 2023 года кіраўніцтвам дзяржаўнага прадпрыемства “БелЭЗ” праведзена выязная рабочая сустрэча з працоўным калектывам комплексу адміністрацыйных будынкаў № 2 у г. Мiнску.
У рамках рабочага мерапрыемства, якое праходзіла пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Алега Уладзіміравіча Селядцова, абмяркоўваліся найбольш актуальныя пытанні і закраналіся важнейшыя тэмы:
- аб санітарна-бытавым забеспячэнні работнікаў;
- аб навацыях выбарчага заканадаўства і электаральнай кампаніі 2024;
- растлумачэнне пытанняў, звязаных са зменамі з 01.01.2024 у Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь;
- аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у калектыўны дагавор;
- аб аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.
Пытанняў у работнікаў было нямала, але кожны з іх быў пачуты і не застаўся без асаблівай увагі.