Звесткі аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.
На 110 дэпутацкіх месцаў у Палаце прадстаўнікоў будуць прэтэндаваць 265 кандыдатаў у дэпутаты. З іх 10 грамадзян ва ўзросце да 31 года і 92 жанчыны. Самаму маладому кандыдату ў дэпутаты – 23 гады. Самаму старэйшаму па ўзросце – 66 гадоў.
Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання зарэгістраваны 18802 чалавекі.
Падрабязныя звесткі аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты размешчаны на сайце ЦВК Беларусі.