2026 Год беларускай жанчыны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1, якім 2026 год аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. Асноўная задача – паказаць і папулярызаваць ролю жанчын у жыцці краіны, умацаваць вобраз беларускай жанчыны як актыўнай працаўніцы і падкрэсліць яе неацэнны ўклад у захаванне і развіццё грамадства. Гэта рашэнне падкрэслівае глыбокае разуменне дзяржавай значнасці жаночага ўкладу, які распасціраецца далёка за межы традыцыйных уяўленняў. Беларуская жанчына паўстае не толькі як Захавальніца ачага і маці, але і як актыўны ўдзельнік усіх сфер жыцця краіны – ад вытворчасці і навукі да культуры і грамадскай дзейнасці.

У рамках Года беларускай жанчыны плануецца арганізацыя і наведванне шырокага спектру мерапрыемстваў: ад тэматычных выстаў і канферэнцый да конкурсаў і фестываляў, закліканых прадэманстраваць шматграннасць жаночай натуры і яе неацэнны ўклад у фарміраванне беларускай ідэнтычнасці. Асаблівая ўвага будзе нададзена падтрымцы маладых мам, шматдзетных сем’яў, а таксама жанчын, якія дабіліся выдатных поспехаў у сваёй прафесійнай дзейнасці.

Акрамя таго, у 2025 годзе быў дадзены старт пяцігодцы якасці. У цэнтры ўвагі якой не толькі эканамічны рост, але і сацыяльны дабрабыт грамадзян. Адной з ключавых задач пяцігодкі з’яўляецца павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі. Важным крокам у развіцці ініцыятыў будзе супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі і грамадскімі аб’яднаннямі, што дазволіць рэалізоўваць мерапрыемствы па паляпшэнні якасці жыцця насельніцтва. Рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў стане ключавым аспектам ў стратэгіі ўстойлівага развіцця. Сацыяльныя адносіны таксама зоймуць цэнтральнае месца ў дадзенай пяцігодцы. У перыяд пяцігодкі якасці асаблівая ўвага будзе нададзена інтэграцыі сучасных тэхналогій у вытворчыя працэсы і паслугі.

У цяперашні час Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па эксплуатацыі будынкаў «БелЭЗ» аказвае наступныя паслугі:

комплекснае тэхнічнае абслугоўванне адміністрацыйных будынкаў;

рамонтна-будаўнічыя работы;

рамонтна-аварыйныя работы;

мантаж і тэхнічнае абслугоўванне кантрольна-вымяральных прыбораў і сістэм рэгулявання;

мантаж, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт ліфтаў;

мантаж, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт сістэм вентыляцыі і кандыцыянавання;

мантаж і тэхнічнае абслугоўванне ахоўна-пажарнай сігналізацыі, дымоудаленія, відэаназірання;

тэхнічнае абслугоўванне і эксплуатацыя спецыяльных аб’ектаў па прыёме афіцыйных дэлегацый;

электрафізічныя і аэрадынамічныя выпрабаванні, выкананне высакавольтных выпрабаванняў сродкаў абароны;

выпрабаванні замочна-скобяных вырабаў;

метралагічны кантроль, паверка прыбораў ціску, геаметрычных сродкаў вымярэнняў;

клінінгавыя паслугі;

азеляненне і механізаваная ўборка тэрыторый;

транспартныя паслугі;

паслугі прамысловых альпіністаў;

паслугі бізнес-планавання і ацэнкі маёмасці;

работы і паслугі па дэзінфекцыі, дэзінсекцыя і дэратызацыі, па дэзінсекцыі супраць кляшчоў і гнюса на адкрытых тэрыторыях.

Таксама на базе вытворчага ўпраўлення па вул. Гусоўскага,4 у г.Мінску наладжана серыйная вытворчасць запатрабаваных вырабаў высокай якасці:

дзверы супрацьпажарныя аднапольныя і двухпольныя (12 тыпаразмераў);

металаапрацоўчая вытворчасць спецыялізуецца на выпуску металавырабаў;

нестандартныя металаканструкцыі, вырабы з нержавеючай і ацынкаванай сталі, сеткі-рабіца, вытворчасць сеткапляцельных станкоў;

дэталі і вузлы вентыляцыйнага абсталявання, камбінаваныя прытокава-выцяжныя сістэмы МВОК, ЗВОК для кухняў;

мэбля з нержавеючай сталі (сталы, паліцы, шафы посудные і для захоўвання прадуктаў);

металічная мэбля з парашковым, палімерным пакрыццём;

малыя архітэктурныя формы для добраўпарадкавання тэрыторый (кантэйнеры, скрыні, рашоткі, стэлажы, лаўкі, навесы, брылі і інш.);

гідраабразіўнай рэзка матэрыялаў і паслугі па афарбоўцы;

выпуск мэблі рознай складанасці, у тым ліку і офіснай для кіраўнікоў;

вытворчасць мэблі для бытавога спажывання (шафы, пярэднія пакоі, ложкі і інш.).