Ад ідэі да праекта «Мінская змена-2026»

У дзяржаўным прадпрыемстве «БелЭЗ» прайшла сустрэча, якая аб’яднала самых ініцыятыўных і неабыякавых маладых людзей. Удзельнікі не проста пазнаёміліся з мэтамі і задачамі «Мінскай змены-2026», але і атрымалі ў свае рукі каштоўны інструмент – выразны план дзеянняў як ператварыць самую смелую ідэю ў рэальны, жыццяздольны праект, які не застанецца незаўважаным і атрымае заслужанае прызнанне па ўсім Мінску.

Асаблівую атмасферу сустрэчы надалі ўдзельнікі леташняга праекта «Мінская змена-2025». Яны падзяліліся сваім вопытам, распавялі пра цяжкасці, з якімі сутыкнуліся, і, вядома ж, пра неверагодныя эмоцыі і ўражанні, якія падарыў ім гэты праект.

Усе навіны