«Белая Русь» аб’яднала намаганні для азелянення Маладзечанскага раёна

У Маладзечанскім раёне, на тэрыторыі Гарадоцкага лясніцтва, прайшла маштабная экалагічная акцыя, арганізаваная грамадскім аб’яднаннем «Белая Русь». У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі Рэспубліканскага, Мінскага гарадскога і абласнога апаратаў арганізацыі. Сумеснымі намаганнямі актывісты высадзілі 15 000 маладых соснаў і елак на плошчы 2,5 гектара. Гэтая ініцыятыва ўнесла значны ўклад у аднаўленне і азеляненне лясных масіваў рэгіёну.

Усе навіны