Дзелавы этыкет і стыль сучаснай беларускай жанчыны
24 сакавіка 2026 года ў рамках дыялогавай пляцоўкі “Дзелавы этыкет і стыль сучаснай беларускай жанчыны” адбылася сустрэча з Дар’яй Ганчарэвіч— выкладчыкам дэфіле ў Нацыянальнай Школе прыгажосці, прафесійнай мадэллю, уладальніцай тытула Міс Беларусь 2021, якая ўвайшла ў топ-10 конкурсу Міс Глобал 2025.
Падчас сустрэчы Дар’я не толькі расказала аб асноўных напрамках дзейнасці Нацыянальнай Школы прыгажосці, але і паглыбілася ў ключавыя аспекты падрыхтоўкі да дзелавых мерапрыемстваў, раскрываючы сакрэты стылю і этыкету. Асаблівую цікавасць выклікалі займальныя гісторыі з жыцця мадэлі, якімі спікер шчодра падзялілася, прыадчыняючы заслону над светам высокай моды і дэманструючы, што за кожным поспехам стаіць ўпартая праца, самадысцыпліна і вера ў сябе.


