Моладзь абмеркавала маніпуляцыі ў медыя з экспертам Вольгай Зуёнак

Сустрэча маладзёжна-Аналітычнай Групы «Ракурс» з медыяэкспертам Вольгай Зуёнак прайшла пад інтрыгуючай назвай: «Новыя медыя і не толькі. Інструменты маніпулявання ў вашым тэлефоне» І гэта не проста гучныя словы-удзельнікі дыскусіі сапраўды пагрузіліся ў свет схаваных механізмаў, якія штодня ўплываюць на наша ўспрыманне рэальнасці праз экраны смартфонаў.

Дыскусія атрымалася жывой і насычанай. Маладыя людзі дзяліліся сваім вопытам узаемадзеяння з медыя, задавалі вострыя пытанні і выказвалі свае асцярогі. Вольга Зуёнак, у сваю чаргу, не толькі давала вычарпальныя адказы, але і прапаноўвала практычныя інструменты для развіцця крытычнага мыслення і медыяпісьменнасці.

Усе навіны