Моладзь сустрэлася з вядомым журналістам
17 студзеня 2026 года ў Партызанскім раёне Мінска прайшла ўжо трэцяя па ліку сустрэча ўдзельнікаў моладзевага рэсурснага цэнтра “Вектар росту”. Арганізатарам мерапрыемства выступіла раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.
На гэты раз сустрэча была прысвечана тэме “Людзі. Падзея. Факт”. Асаблівым госцем мерапрыемства стаў вядомы беларускі журналіст, дырэктар Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Кірыл Казакоў.
У ходзе ажыўленай гутаркі Кірыл казакоў падзяліўся з моладдзю сваім бачаннем сучасных трэндаў у журналістыцы. Ён распавёў пра тое, як змяняецца медыяпрастора, якія новыя фарматы кантэнту становяцца папулярнымі, і якія правілы неабходна выконваць пры стварэнні матэрыялаў для СМІ.
Акрамя таго, спікер нагадаў удзельнікам аб знамянальнай даце – юбілеі Белтэлерадыёкампаніі. Менавіта 1 студзеня 1956 года пачалася гісторыя беларускага тэлебачання, і з тых часоў кампанія прайшла доўгі шлях развіцця, стаўшы неад’емнай часткай інфармацыйнага жыцця краіны.


