Нам ёсць кім ганарыцца!

24 чэрвеня 2026 года Парк экстрэмальных відаў спорту напоўніўся асаблівай энергіяй – тут прайшло раённае маладзёжнае свята «Рытм перамог»! Гэта падзея, якая стала яркай часткай тыдня моладзі, сабрала разам актыўную і таленавітую моладзь Партызанскага раёна г. Мінска.

Праграма свята была насычанай і займальнай. Удзельнікі змаглі праявіць сябе ў захапляльнай спартыўнай эстафеце, дзе панаваў дух суперніцтва і каманднай працы. Але самым кранальным момантам стала ўрачыстае ўшанаванне моладзевага актыву – тых, хто сваёй працай, талентам і ініцыятывай робіць наш раён лепшым. Сярод пераможцаў была супрацоўніца дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ» – Наскова Вікторыя, рабочы зялёнага будаўніцтва 5 разраду! Яе дасягненні-гэта не толькі яе асабістая перамога, але і падстава для гонару ўсяго нашага прадпрыемства.

Усе навіны