23 ліпеня – дзень, калі Беларусь пачала свой шлях да суверэнітэту

Гэтая дата займае асаблівае месца ў гісторыі Беларусі і азначае сабой пачатак яе шляху да дзяржаўнага суверэнітэту. Роўна 35 гадоў таму, у 1990 годзе, Вярхоўны Савет БССР прадставіў на абмеркаванне праект дакумента, які стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасці і прававой трансфармацыі краіны – «Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце». Ён абвяшчаў вяршэнства беларускай Канстытуцыі і закона на тэрыторыі рэспублікі, што азначала адмову ад прыярытэту саюзных законаў і зацвярджэнне ўласнай прававой сістэмы.

 27 ліпеня 1990 года, дакумент быў канчаткова прыняты беларускім парламентам, а ў жніўні 1991 года дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, што яшчэ больш умацавала яе значэнне і легітымнасць.

«Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце» стала сімвалам імкнення Беларусі да самастойнасці, да пабудовы ўласнай дзяржавы, заснаванай на сваіх законах і каштоўнасцях. Яна адкрыла новую старонку ў гісторыі краіны, заклаўшы аснову для далейшага развіцця і ўмацавання яе незалежнасці.

Усе навіны