Маладое пакаленне ў цэнтры ўвагі
У Партызанскім раёне прайшло пасяджэнне, прысвечанае развіццю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Сустрэча сабрала прадстаўнікоў адміністрацыі і буйных арганізацый, у якіх працуе актыўная моладзь.
З дакладам аб прыярытэтных напрамках работы выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Леанідаўна Драздовіч. У пасяджэнні таксама прыняў удзел начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Лук’янаў.

