Перспектывы атамнай энергетыкі
15 лістапада 2025 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала месцам правядзення важнага мерапрыемства для маладых спецыялістаў, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ». Сустрэча з Аляксандрам Ериным, намеснікам генеральнага дырэктара па якасці беларускай АЭС, дала унікальную магчымасць для прафесійнага росту і абмену вопытам у сферы атамнай энергетыкі.
Маладыя спецыялісты змаглі разабрацца ў тонкасцях працы станцыі і даведацца пра перспектывы развіцця Астраўца ў кантэксце АЭС. Пасля выступлення спікера адбылася ажыўленая сесія пытанняў і адказаў, якая прадэманстравала высокі ўзровень зацікаўленасці моладзі ў дадзенай тэматыцы.


