Удзел моладзевага актыву ў добраахвотнай акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторыі ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік»
23 жніўня 2025 года ў рамках добраахвотнай акцыі, якая працуе ў кіраванні справамі Прэзідэнта моладзь наведалі Бярэзінскі біясферны запаведнік, які рыхтуецца да 100-годдзя. Тут ствараецца экспазіцыя гісторыі запаведнай справы, рэканструююцца Дом экалагічнай асветы, ствараюцца новыя аб’екты інфраструктуры.
Унесці часцінку сваёй працы ў добраўпарадкаванне гэтай унікальнай прыроднай спадчыны нашай краіны вырашылі і нашы маладыя актывісты. Для моладзі сумеснае выкананне задач не толькі спосаб дамагчыся поспеху, але і этап асобаснага развіцця, умацавання грамадскіх сувязяў. Аб’ядноўваючыся для дасягнення агульных мэтаў, моладзь стварае згуртаваную супольнасць аднадумцаў. Такі калектыў падтрымлівае адзін аднаго, дзеліцца вопытам і натхняе на новыя дасягненні. Узаемная падтрымка дапамагае пераадольваць цяжкасці і дасягаць пастаўленых мэтаў.



