Першамай калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ» сустрэў ударна
Напярэдадні свята працы адбыўся ўрачысты сход, у рамках якога кіраўніцтвам прадпрыемства былі сказаны словы падзякі супрацоўнікам за добрасумленную працу. У рамках сходу адбылася цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў ад імя прафсаюзнага камітэта падзякамі, граматамі і занясеннем на Дошку гонару.
Старшыня Прафсаюзнага камітэта Таццяна Буглак павіншавала з надыходзячым святам, пажадаўшы поспехаў, новых дасягненняў і дабрабыту, а таксама быў зачытаны віншавальны адрас калектыву прадпрыемства ад Старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзіміра Мікалаевіча Філімонава.
Акрамя таго, 1 мая супрацоўнікі прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, арганізаваных прафсаюзамі Беларусі ў Парку Перамогі ў Мінску.


