Прафсаюз падвёў вынікі года і ўзнагародзіў лепшых
13 сакавіка 2026 года прайшла справаздачная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнага прадпрыемства “БелЭЗ”. У яе працы прынялі ўдзел:
Рыгор Таскин, першы намеснік генеральнага дырэктара-галоўны інжынер прадпрыемства;
Уладзімір Філімонаў, старшыня Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў.
На канферэнцыі прафсаюзны камітэт даў справаздачу аб праведзенай працы за 2025 год. Былі разгледжаны арганізацыйныя пытанні, уключаючы даходы і выдаткі прафсаюзнага бюджэту, а таксама ўнесены змяненні і дапаўненні ў дзеючы калектыўны дагавор.
Канферэнцыя завяршылася ўрачыстай цырымоніяй узнагароджання работнікаў прадпрыемства. Граматамі і каштоўнымі падарункамі адзначылі лепшых па выніках агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў падраздзяленнях. Сярод узнагароджаных-два грамадскія інспектары па ахове працы.



