Спорт, драйв і новыя рэкорды!
19 ліпеня 2026 года прадстаўнікі Дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ» пабывалі на стадыёне «Дынама», дзе праходзіла захапляльная матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы паміж юніёрскімі зборнымі Беларусі і Расіі. Турнір аб’яднаў наймацнейшых маладых спартсменаў ва ўзроставых катэгорыях да 18 і да 20 гадоў. У ходзе спаборніцкага дня было разыграна 31 камплект медалёў.


