Сямейныя каштоўнасці ў аб’ектыве

У рамках святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей на прадпрыемстве адбыўся фотачэлендж «СЯМ’Я – гэта…». Кожны здымак стаў маленькай гісторыяй, напоўненай любоўю, клопатам, смехам і пяшчотай. Удзельнікі праявілі не толькі шчырасць, але і дзіўны творчы падыход, прадставіўшы свае сем’і ў самых разнастайных і кранальных вобразах. Ад утульных хатніх момантаў да яркіх прыгод – кожны кадр распавядаў пра тое, што значыць быць сям’ёй для яго аўтара.

Па выніках галасавання, у якім прынялі ўдзел усе жадаючыя, заваяваўшы сэрцы большасці калег, першае месца атрымаў Барадаценка Дзмітрый, які атрымаў 33 галасы. Другое месца заняла Татарчук Алена, якая набрала 29 галасоў.

Усе навіны