У Доме культуры Мінскага трактарнага завода прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 49-й гадавіне з дня заснавання Партызанскага раёна
У рамках свята арганізаваны тэматычныя выставы прадпрыемстваў і арганізацый раёна, дзе можна было пазнаёміцца з іх прадукцыяй. Таксама на тэрыторыі мерапрыемства былі створаны спецыяльныя зоны актыўнасці, дзе кожны змог прыняць удзел у розных майстар-класах і інтэрактыўных гульнях.
Кульмінацыяй урачыстасці стаў раённы этап культурна-патрыятычнага фестывалю «Мінск адзіны», які аб’яднаў творчыя калектывы і выканаўцаў, падарыўшы гледачам яркія выступленні і святочны настрой.


