Важныя рашэнні для РГА «Белая Русь» у Мінску
У Мінску адбылася VII пазачарговая канферэнцыя гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь». Удзельнікаў мерапрыемства віталі намеснік старшыні РГА «Белая Русь» Андрэй Басак і начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Аляксандр Лук’янаў.
На парадку дня стаялі два ключавыя пытанні: зацвярджэнне праекта Праграмы аб’яднання і абранне дэлегатаў на VII пазачарговы З’езд РГА «Белая Русь».


