Выстава «Мінск і мінчанкі»
У дзяржаўным прадпрыемстве «БелЭЗ» праходзіць рэдкая перасоўная выстава «Мінск і мінчанкі». Гэты ўнікальны інфармацыйна-асветніцкі праект створаны сумеснымі намаганнямі Мінскай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» і Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Выстава прымеркавана да года беларускай жанчыны і прысвечана гісторыі, культуры і ўкладу мінчанак у развіццё сталіцы і краіны ў цэлым.
Наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з цікавымі фактамі, архіўнымі матэрыяламі і фотаздымкамі, якія раскрываюць шматгранны вобраз мінчанак розных эпох.



