24 студзеня 2024 года кіраўніцтвам прадпрыемства праведзена выязная працоўная сустрэча з працоўным калектывам комплексу адміністрацыйных будынкаў у г. Магілёў.
Асноўны пасыл сустрэчы – выхаваць разуменне ў грамадстве таго, што ўсвядомлены ўдзел у выбарах – гэта той мінімум, які неабходны кожнаму жыхару нашай краіны. У залежнасці ад таго, як мы будзем ставіцца да гэтага пытання, залежаць наша сучаснасць і будучыня!
Таксама ў рамках рабочага мерапрыемства, якое праходзіла пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Алега Уладзіміравіча Селядцова, абмяркоўваліся найбольш актуальныя пытанні і закраналіся важнейшыя тэмы:
- аб умовах працы работнікаў і санітарна-бытавым забеспячэнні;
- аб навацыях выбарчага заканадаўства і электаральнай кампаніі 2024;
- аб ідэалагічнай рабоце, якая праводзіцца на прадпрыемстве;
- растлумачэнне пытанняў, звязаных з правадзімай дыспансерызацыяй;
- аб змяненнях і дапаўненнях у калектыўны дагавор;
- аб аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні;
- растлумачэнне пытанняў, звязаных з аплатай працы.
Пытанняў у работнікаў было нямала, але кожны з іх быў пачуты і не застаўся без асаблівай увагі.