Актывісты прадпрыемства прынялі ўдзел у раённай дыялогавай пляцоўцы «Моладзь. Погляд у будучыню» на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі.
Спікерам сустрэчы выступіў журналіст і аглядальнік Рыгор Азаронак.
Асноўныя дыскусіі вяліся вакол маючай адбыцца выбарчай кампаніі. Рыгор Азаронак падрабязна спыніўся на сітуацыі ў медыясферы, фэйкавых укідах і агрэсіўнай інфармацыйнай палітыцы з боку дэструктыўных Telegram-каналаў, прывёў прыклады маніпулявання грамадскай думкай.