Віншаванне з Днем абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры, калегі і партнёры! Сардэчна віншую Вас з гэтым знамянальным святам – Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Свята, якое адзначаецца 23 лютага, – тая самая нагода, калі трэба сказаць дзякуй нашым абаронцам Айчыны. А такія ёсць практычна ў кожнай сям’і: хтосьцi працуе ў ваеннай сферы, хтосьцi прымаў прысягу на вернасць Радзіме, а хтосьцi некалi служыў у арміі ці знаходзіцца там зараз.
Сёння абаронцам Айчыны з’яўляецца кожны, хто лічыць сваім абавязкам берагчы родную зямлю, абараняць яе інтарэсы, чыё жыццё і праца падпарадкаваны адзінай мэце – дабрабыту і росквіту нашай вялікай краіны.
Гэта дата ўвасабляе глыбокую павагу да людзей ратнай працы ўсіх пакаленняў. Мы ганарымся гераічнымі старонкамі айчыннай гісторыі, беражліва захоўваем памяць аб подзвігах нашых бацькоў і дзядоў.
У гэтае выдатнае свята жадаю ўсім міру і дабрабыту, вялікіх поспехаў у працы і вайсковай службе, шчасця, здароў’я, невычэрпнай энергіі і аптымізму!
З павагай,
генеральны дырэктар А.В.Селядцоў