Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
4 лістапада 2025 года ў рамках адзінага дня бяспекі дарожнага руху прайшла дыялогавая пляцоўка на тэму «Саступі дарогу пешаходу!». Мерапрыемства было арганізавана з мэтай павышэння дасведчанасці аб праблемах, звязаных з дарожна-транспартнымі здарэннямі на пешаходных пераходах.
На жаль, статыстыка паказвае, што колькасць аварый з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў застаецца на высокім узроўні. У адрозненне ад кіроўцаў, якія абаронены кузавам аўтамабіля, пешаходы застаюцца ўразлівымі пры сутыкненні з транспартам. Таму вельмі важна, каб яны ведалі і строга выконвалі правілы дарожнага руху.
Асаблівую ўвагу трэба надаць ўважлівасці пры пераходзе дарогі. Пешаходы павінны быць асабліва асцярожныя, калі перасякаюць праезную частку, і памятаць пра неабходнасць ацэньваць сітуацыю на дарозе.


