Дзень памяці ў Трасцянцы
22 чэрвеня, У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, у мемарыяльным комплексе «Трасцянец» (урочышча «Благаўшчына») адбыўся маштабны мітынг-рэквіем. Удзельнікі ўшанавалі памяць загінулых, усклаўшы вянкі і кветкі да манумента «Брама памяці» і хвілінай маўчання.


