Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
37 гадоў таму апошні савецкі салдат ступіў на мост праз Амудар’ю пад Тэрмезам. Ззаду засталіся доўгія гады вайны, пыльныя дарогі правінцый, горныя перавалы і тысячы жыццяў тых, каму не наканавана было перайсці гэтую раку. Вывад абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана завяршыўся. Вайна скончылася, але памяць не ўмее ставіць кропку.
Нашы суайчыннікі праявілі неверагодную мужнасць і гераізм у тых суровых умовах. На нашым прадпрыемстве добрасумленна працуюць 10 удзельнікаў Афганскай вайны, якія працягваюць служыць прыкладам стойкасці і адданасці справе:
электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання 5 разраду Сідаровіч Генадзь Мікалаевіч (КАЗ г. Брэст),
аператар пульта кіравання абсталяваннем жылых і грамадскіх будынкаў 5 разраду Кунда Віктар Васільевіч (КАЗ г. Гродна),
электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання 5 разраду Холодик Іван Іванавіч (КАЗ г. Гомель),
начальнік аддзела па ахове працы Браташ Вадзім Якаўлевіч,
аператар пульта кіравання абсталяваннем жылых і грамадскіх будынкаў 5 разраду Лакціёнаў Сяргей Анатольевіч (КАЗ №1),
слесар-сантэхнік 5 разраду Самарукаў Уладзімір Іванавіч (КАЗ №1),
кіроўца аўтамабіля Ісачанка Аляксандр Васільевіч (аддзел аўтатрактарнага забеспячэння),
слесар-сантэхнік 5 разраду Юнік Віктар Міхайлавіч (КАЗ №1),
дворнік 1 разраду Лапо Уладзімір Віктаравіч (КАЗ №3),
аператар пульта кіравання абсталяваннем жылых і грамадскіх будынкаў 5 разраду Руткевіч Валерый Здзіслававіч (філіял г.Віцебск).
Нізкі вам паклон!



