Эксперты і моладзь: дыялог аб кар’еры і самарэалізацыі
Многія задумваюцца: ці існуе той самы, ідэальны баланс паміж працай і асабістым жыццём? І што наогул такое “праца мары” – рэальнасць або прыгожая казка? Гэтыя важныя пытанні сталі тэмай ажыўленай дыскусіі ў рамках сумеснага праекта тэлеканала СТБ і Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь «Так!Але».
У абмеркаванні прыняў удзел прадстаўнік Дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ», які падзяліўся сваім бачаннем і вопытам.
У ходзе праекта «Так!Але» былі закрануты і іншыя актуальныя тэмы, якія тычацца прафесійнага росту, самарэалізацыі і пошуку свайго паклікання. Удзельнікі абмяняліся думкамі, падзяліліся сваімі гісторыямі і далі каштоўныя парады маладым спецыялістам, якія толькі пачынаюць свой шлях у кар’еры.

