II Рэспубліканскі фестываль творчасці

28 лістапада 2025 года прафсаюзны актыў дзяржаўнага прадпрыемства “БелЭЗ” наведаў II Рэспубліканскі фестываль творчасці. Гэта мерапрыемства, прысвечанае такой важнай даце, як 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў вялікай Айчынна вайне, стала па-сапраўднаму яркай падзеяй у культурным жыцці галіновага прафсаюза.

Урачыстае адкрыццё фестывалю было адзначана выступленнем Сяргея Уладзіміравіча Патапенкі, старшыні Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржустаноў.

Фестываль сабраў разам таленавітых людзей з самых розных арганізацый і ўстаноў, стварыўшы ўнікальную атмасферу, дзе кожны мог прадэманстраваць свае творчыя здольнасці і падзяліцца сваімі дасягненнямі.

Усе навіны