Урокі гісторыі для моладзі

23 чэрвеня 2026 года супрацоўнікі Дзяржаўнага прадпрыемства “БелЭЗ” прынялі ўдзел у маладзёжным форуме “Беларусь непераможная! Святло памяці!”, арганізаваным першаснымі прафсаюзнымі арганізацыямі сістэмы кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржустаноў.

Удзельнікі форуму мелі магчымасць пазнаёміцца з выставачным праектам “Беларусь непераможная. Мінск”, які ярка прадэманстраваў стойкасць і мужнасць нашага народа.

Глыбокія і пранікнёныя выступленні спікераў раскрылі важныя старонкі гісторыі, прысвечаныя лёсам беларускіх жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Кульмінацыяй форуму стаў прагляд дакументальнага фільма» Фабзайцы”, які нагадаў пра няпростае ваеннае дзяцінства юных мінчан.

Усе навіны