Вынікі II Пленума Партызанскага РК «БРСМ»
10 лютага 2026 года адбыўся II Пленум Партызанскага раённага камітэта ГА «БРСМ». У рабоце Пленума прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва раёна і гарадской арганізацыі «БРСМ». Удзельнікі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, сярод якіх: зацвярджэнне вынікаў работы Партызанскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» у 2025 годзе; вызначэнне планаў і перспектыў развіцця арганізацыі на 2026 год.
Завяршылася мерапрыемства ўрачыстай цырымоніяй узнагароджання сакратароў пярвічных арганізацый ГА «БРСМ». Іх значны ўклад і актыўная дзейнасць былі высока ацэнены Мінскай гарадской арганізацыяй руху.

