Навіны
Работнікі Дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ» прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы на тэму «Аб выкананні заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй. Практыка выяўлення карупцыйных правапарушэнняў».

На сустрэчу з працоўным калектывам былі запрошаны памочнік пракурора Партызанскага раёна г. Мінска Наталля Замара і генеральны дырэктар Цэнтра спецыяльнай ацэнкі і сертыфікацыі Аляксей Гамянюк. Спікеры расказалі аб рабоце, якая праводзіцца пракуратурай, па спыненні карупцыйных злачынстваў, статыстыцы ўчынення злачынстваў у галіне антыкарупцыйнага заканадаўства, важнасці правядзення прафілактычнай работы па прадухіленню карупцыйных злачынстваў, яе формах. Напрыканцы сустрэчы...
29.05.2024Тэлефонныя ашуканцы прыдумалі новую схему падману

Спачатку ў Інтэрнеце збіраецца інфармацыя аб ахвяры і яе месцы працы. Затым усталёўваецца кіраўнік арганізацыі і ў мэсэнджэры ствараецца падроблены акаўнт ад яго імя.З фэйкавага акаўнта падпарадкаванаму работніку накіроўваюцца паведамленні аб тым, што праваахоўнікі ім зацікавіліся і магчымы ператрусы і адабранне грошай.У вырашэнні пытання нібыта можа дапамагчы толькі пэўны супрацоўнік, з ім неабходна пагутарыць і...
29.05.2024З 9 па 15 ліпеня 33-і раз пройдзе Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

З папулярнымі песнямі, запальнымі танцамі, яркім шоу і ўсмешкамі тысяч гледачоў! Сардэчна запрашаем у бясконцасць мастацтва! Шукайце падрабязнасці на сайце і ў афіцыйных суполках фестывалю.
28.05.2024Сёння ў краіне стартавала Рэспубліканская акцыя «Белая Русь – родная кроў»

Акцыя праводзіцца ў рамках рэалізацыі Рэспубліканскага сацыяльнага праекта па развіццю донарства крыві «Дабро Донарства Жыццё». Арганізатарамі акцыі з’яўляюцца РГА “Белая Русь” пры садзейнічанні Міністэрства аховы здароўя і РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій. Намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Алена Дзялендзік у ліку першых прыняла ўдзел у акцыі. Паводле слоў Алены Дзялендзік, вельмі важна развіваць бязвыплатнае донарства.“У людзей...
24.05.2024Зусім хутка адкрыецца купальны сезон. Не будзе лішнім успомніць важныя правілы:

купайцеся ў спецыяльна адведзеных месцах, на абсталяваных пляжах; не заходзіце ў ваду ў стане алкагольнага ап’янення; пазбягайце купання ў адзіноце, асабліва калі вы не ўпэўненыя ў сваіх сілах, у вячэрні і начны час сутак; плавайце ўдалечыні ад ідучых судоў, катэраў, лодак, плытоў, не нырайце пад іх; не заплывайце за буйкі і іншыя агароджы; не выпускайце...
21.05.2024Адзіны дзень інфармавання

Работнікі прадпрыемства сумесна з прадстаўнікамі Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь” прынялі ўдзел у Адзіным дні інфармавання, які праходзіў у сталічнай гарадской ратушы. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.Казалі аб УНС, як аб новым этапе ў палітычным жыцці Беларусі, аб сітуацыі...
16.05.2024Усебеларускі народны сход: вынікі і перспектывы

Так гучала тэма дыялогавай пляцоўкі ў рамках праекта Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” “Народнае адзінства”, якая адбылася сёння ў працоўным калектыве прадпрыемства. У ролі спікера выступіў старшыня Партызанскай “Белай Русі”, дэпутат Мінгарсавета, дэлегат УНС Валянціна Даўгалёва. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся асноўныя пасылы сёмага Усебеларускага народнага сходу. Асаблівая ўвага была звернута на важнейшыя дакументы, якія павінны...
15.05.2024Работнікі прадпрыемства прынялі ўдзел у акцыі Мінскай гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь” “Спаём гімн разам!”, прысвечанай Дню дзяржаўных сімвалаў

Штогод у другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У парку імя М.Горкага сабраліся прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама навучальных устаноў, якія выканалі Дзяржаўны гімн, тым самым дэманструючы прыхільнасць і павагу да нацыянальных сімвалаў.
15.05.2024У Дзень Перамогі грамадска-актыўныя работнікі прадпрыемства сумесна з прафсаюзным лідэрам усклалі кветкі да манумента Перамогі, тым самым ушанаваўшы памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Гэты знакавы дзень нагадвае аб гераічнай барацьбе савецкага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, аб памяці загінуўшых за Радзіму і аб перамозе над фашызмам. Мы шануем памяць тых, хто аддаў свае жыцці за нашу будучыню і дабрабыт. Дзякуй героям Вялікай Перамогі! Няхай іх подзвіг заўсёды будзе для нас прыкладам мужнасці і самаахвярнасці.
10.05.2024Вязніцу фашысцкага канцлагера Зінаіду Сямёнаўну Кавалевіч павіншавалі з Днём Перамогі

Паводле традыцыі, штогод напярэдадні Дня Перамогі прафсаюзны актыў сумесна з прадстаўнікамі прадпрыемства павіншавалі з надыходзячым святам вязню фашысцкага канцлагера Зінаіду Сямёнаўну Кавалевіч. Зінаіда Сямёнаўна нарадзілася 9 мая 1940 года. У 1941 годзе, будучы яшчэ зусім маленькай, разам з бацькамі і братамі сілком была вывезена акупантамі ў фашысцкі канцлагер Германіі (г.Магдэбург), адкуль вызвалена была толькi ў 1945...
08.05.2024Дзяржаўнае прадпрыемства “БелЭЗ” заняла першае месца ў аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю грамадскага кантролю па ахове працы ў 2023 годзе

Прафілактычная работа ў працоўных калектывах адыгрывае ключавую ролю ў прадухіленні вытворчага траўматызму. Яна не толькі спрыяе стварэнню бяспечнага працоўнага асяроддзя, але і павялічвае дасведчанасць супрацоўнікаў аб патэнцыйных рызыках і мерах бяспекі. Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў штогод праводзіць агляд-конкурс на найлепшую арганізацыю грамадскага кантролю па ахове працы. Рашэннем Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і Рэспубліканскага камітэта Прафсаюза работнікаў...
08.05.2024Мы захоўваем памяць!

У адрас прадпрыемства ў г.Гомелі быў накіраваны ліст ад жыхаркі абласнога цэнтра Марыі Рыгораўны, якая распавяла ў ім аб тым, што яе муж Рыгор Міхайлавіч 1911 года нараджэння прайшоў усю вайну і вярнуўся з фронту, а яго калега Міхаіл, на жаль, з фронту не вярнуўся, быў забіты і пахаваны ў сяле Майсееўка, што ў Гомельскай...
06.05.2024